Кацярына Васілеўна Аверкава
беларуская актрыса, рэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кацярына Васілеўна Аверкава (нар. 2 лютага 1984, г. Мінск) — беларуская актрыса, рэжысёр.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 2 лютага 1984 года ў г. Мінску[1].
У 1999 годзе скончыла музычную школу па класе фартэпіяна. У 2001 годзе — тэатральны клас школы № 170 пад кіраўніцтвам Анатоля Касцецкага[1].
У 2007 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура драмы» (майстэрня Барыса Луцэнкі)[1].
У 2000—2001 гг. працавала актрысай у Беларускім дзяржаўным музычным тэатры. З 2006 года актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя М. Горкага[1].
У 2007—2010 гг. выкладала курсы «Майстэрства акцёра», «Музычна-рытмічнага выхавання» і «Псіха-фізічнага трэнінгу акцёра» ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[1].
У 2007—2009 гг. рэжысёрка Сучаснага мастацкага тэатра, з 2009 года — Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. З верасня 2010 года — галоўная рэжысёрка Магілёўскага драматычнага тэатра[1].
Remove ads
Тэатральныя працы
- 2005 — «Кысь», этна-фарс па аднайменным рамане Т. Талстой; Тэатр-студыя імя Е. Міровіча[1];
- 2006 — «Маленькі прынц» А. Экзюперы; Тэатр-студыя імя Е. Міровіча[1];
- 2007 — «Оскар і Ружовая дама» Эрыка Эмануэля Шміта; Сучасны мастацкі тэатр[1];
- 2008 — «Тры сястры» А. Чэхава; Тэатр-студыя імя Е. Міровіча[1];
- 2008 — «Кысь» Т. Талстой; Сучасны мастацкі тэатр[1];
- 2008 — «Фядорына гора» К. Чукоўскага; Тэатр-студыя імя Е. Міровіча[1];
- 2009 — «Ана і ананас» — спектакль па п’есе М. Рудкоўскага ў рамках анлайн-праекта фестывалю «Март-кантакт»; г. Магілёў[1];
- 2009 — «Erste Liebe» — сумесны тэатральны праект «Teater Marie» (Швейцарыя) і СХТ (Мінск); Аарау, Швейцарыя[1];
- 2009 — «Вяртанне галадара» — Спектакль-прытча па п’есе С. Кавалёва, РТБД[1];
- 2009 — «Дыялог № 1» — спектакль па п’есе А. Казела ў рамках анлайн-праекта фестывалю «Панарама»; Мінск[1];
- 2009 — «Зіма» — навагодняя казка для сталых па п’есе Я. Грышкаўца, Тэатр імя Я. Купалы[1];
- 2009 — «Ганя» — спектакль па аднайменнай аповесці Г. Сянкевіча, Тэатр-студыя імя Міровіча[1];
- 2010 — «Офіс», па п’есе Інгрыд Лаўзунд «Бесхрыбетнасць» ці «Хрыбетная грыжа», тэатр імя Я. Купалы[1].
Remove ads
Зноскі
- Екатерина Аверкова . Кино-Театр.Ру. Праверана 26 снежня 2023.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads