Эрык-Эманюэль Шміт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эрык-Эманюэль Шміт
Remove ads

Эрык-Эманюэль Шміт (фр.: Éric-Emmanuel Schmitt; нарадзіўся 28 сакавіка 1960 года) — французскі пісьменнік і драматург. Яго п’есы перакладзеныя на сорак моў свету і ставіліся ў больш чым пяцідзесяці краінах[5].

Хуткія факты Эрык-Эманюэль Шміт, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і школьных настаўнікаў фізікі з Эльзасу. У дзяцінстве займаўся музыкай, іграў на фартэпіяна. Пакінуў намер стаць кампазітарам паступіўшы ў ліцэй  (фр.) у Ліёне, дзе настаўнікі заўважылі і падахвочвалі яго літаратурны талент. Зрэшты, паралельна з заняткамі, працягваў наведваць урокі музыкі пры Ліёнскай кансерваторыі.

У 1980—1985 гадах Шміт вучыўся на факультэце філасофіі Вышэйшай нармальнай школы ў Парыжы. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Дзідро і метафізіка» (Diderot et la métaphysique). Затым цягам некалькіх гадоў выкладаў філасофію ў ліцэі Шэрбура і ва ўніверсітэце Шамберы.

Эрык-Эманюэль Шміт жыве і працуе ў Бруселі, а з 2008 года мае акрамя французскага яшчэ і бельгійскае грамадзянства[6]. Выхаваны ў духу атэізму, пэўны час вызнаваў агнастыцызм, але аднядаўна аўтар прызнаў істотнасць рэлігіі ў сваёй творчасці і абвясціў сябе хрысціянінам. У 2000 годзе выйшаў яго раман «Евангелле паводле Пілата».

Remove ads

Беларускія пераклады

На беларускую мову раман «Евангелле паводле Пілата» перакладзены Андрэем Хадановічам у 2012 годзе.

  • Евангелле паводле Пілата: раман / Эрык-Эманюэль Шміт. — Мінск : Зміцер Колас, 2012. — 204, [1] с. — (Littera scripta).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 19 сакавіка 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19938912'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q193563'></a>
  2. http://www.arllfb.be/composition/successions.html Праверана 31 кастрычніка 2015.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads