Кацярына Алегаўна Серабранская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кацярына Алегаўна Серабранская (нар. 25 кастрычніка 1977 года, Сімферопаль, УССР) — украінская гімнастка. Алімпійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы ў індывідуальным заліку (Атланта-1996). Заслужаны майстар спорту Украіны (1996).
Нарадзілася ў сям’і майстра спорту па футболе Алега Серабранскага і майстра спорту па гімнастыцы Любові Серабранскай. З 4 гадоў бацькі прыводзілі яе на трэніроўкі ў спартыўную залу (яе маці была яе трэнерам у клубе «Грацыя» у Сімферопалі). З 8 гадоў пачала займацца мастацкай гімнастыкай прафесійна. Вучачыся ў школе, стала майстрам спорту, чэмпіёнкай і прызёрам першынства Еўропы па гімнастыцы сярод юніёрак. Пасля гэтага пераехала ў Кіеў і працягнула заняткі ў маці.
Серабранская стала чэмпіёнкай Еўропы ў камандным першынстве, абсалютнай чэмпіёнкай свету і Еўропы, алімпійскай чэмпіёнкай, уладальніцай Кубка кантынента. Мае таксама восем тытулаў чэмпіёнкі свету, шэсць тытулаў чэмпіёнкі Еўропы ў фіналах у асобных відах.
Скончыла спартовыя выступы ў 1998 годзе.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Ганаровы знак адрознення Прэзідэнта Украіны (21.12.1995)
- Крыж «За мужнасць» (07.08.1996)
- Ордэн «За заслугі» II ст. (04.11.1999)
- Ордэн княгіні Вольгі III ст. (16.01.2009)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads