Сімферопаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сімферопаль (укр.: Сімферополь, руск.: Симферополь, крымскатат.: Aqmescit, Акъмесджыт) — горад на Крымскім паўвостраве[заўв 1]. Ва Украiне мае статус сталіцы Аўтаномнай Рэспублікі Крым, цэнтр Сімферопальскага раёна, але сам у склад раёна не ўваходзіць, з’яўляючыся адным з 11-i гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання. У Расii мае статус сталіцы Рэспублікі Крым. Размешчаны ў цэнтры Крымскага паўвострава на рацэ Салгір.
У лютым—сакавіку 2014 года, пасля адхілення ад улады Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, Сімферопаль стаў адным з цэнтраў падзей, якія прывялі да фактычнага далучэння Крыма да Расіі.
Remove ads
Клімат
- Сярэднегадавая тэмпература — +10,5 °C;
- Сярэднегадавая хуткасць ветра — 4,5 м/с;
- Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 73 %;
Культура
У Сімферопалі дзейнічаюць краязнаўчы, этнаграфічны і мастацкі музеі, дом-музей Іллі Сельвінскага, навуковая бібліятэка імя І. Франка, некалькі тэатраў: Рускі акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, Украінскі тэатр драмы і музычнай камедыі, крымскататарскі акадэмічны музычна-драматычны тэатр, філармонія, лялечны тэатр, цырк.
У Сімферопалі знаходзіцца цэнтральны ў Крыме архіў — «Дзяржаўны архіў Аўтаномнай Рэспублікі Крым».
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Аляксандр Іванавіч Білібін (1911—1993) — беларускі дырыжор, дзеяч аматарскага музычнага мастацтва.
- Аляксандр Васілевіч Фурсенка, беларускі палеантолаг
- Рустэм Якубавіч Меметаў (1937—2021) — беларускі архітэктар.
- Усевалад Дзмітрыевіч Шэбедзеў (1880—1931) — руска-ўкраінскі грамадскі дзеяч, папулярызатар беларускай літаратуры.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads