Кацярына Віктараўна Вандар’ева
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кацярына Віктараўна Вандар’ева (нар. 20 студзеня 1991, г. Старыя Дарогі, Мінская вобласць, БССР) — беларуская спартсменка, якая выступае ў кікбоксінгу і тайскім боксе . Неаднаразовая чэмпіёнка свету і Еўропы, пераможца розных турніраў сярод аматараў і прафесіяналаў. Майстар спорту міжнароднага класа.
Remove ads
Біяграфія
Кацярына Вандар’ева да прыходу ў тайскі бокс займалася валейболам, лёгкай атлетыкай, самаабаронай, скончыла школу харэаграфіі[1].
У кікбоксінг прыйшла ў 16 гадоў, у 2007 годзе, мінскі клуб «Кік Файтэр». Хацела паступіць у Акадэмію МУС, аднак пазней выбрала Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (спецыяльнасць менеджэр па турызме; скончыла ў 2013 годзе).
Першымі трэнерамі былі чэмпіёны свету і Еўропы Андрэй Кулебін і Андрэй Коцур , якія і зрабілі з яе чэмпіёнку. Першы прафесійны бой правяла на Кіпры з гречанкай. Чэмпіёнкай свету стала з першага разу — у Тайландзе ў 2009 годзе, праз год пасля таго, як прыйшла ў тайскі бокс[2].
Па стане на канец 2012 года правяла 65 баёў, выйграла 58, з іх 16 КО[3].
Яе любімая ўзнагарода — кубак «Лепшы баец Чэмпіянату Свету», узнагарода па самай прэстыжнай версіі IFMA. Узнагароджвалі на Дзень нараджэння караля Тайланда, пры яго палацы, член каралеўскай сям’і[1].
Remove ads
Тытулы
- Чэмпіёнка Свету WKN 2010 і 2011
- Чэмпіёнка Свету IFMA2010
- Лепшы баец Чэмпіянату Свету
- Чэмпіёнка Свету WMF2009, Срэбра — 2010
- Чэмпіёнка Еўропы IFMA 2009, 2012 (Анталья, Турцыя)
- Чэмпіёнка Беларусі 2009, 2010, 2011, 2012[2].
Зноскі
- Екатерина Вандарьева, первая красавица тайского бокса . Спорт. СТВ (30 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 24 сакавіка 2013.
- Екатерина Вандарьева проведет свой бой в рамках W5 Fighter! . журнал «Mens.by» (2 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 24 сакавіка 2013.
- Екатерина Вандарьева сразится за очередной титул Чемпионки . Лига смешанных единоборств «М-1 Беларусь» (октябрь, 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 24 сакавіка 2013.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads