Кацярына Гаўрылаўна Арцёменка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кацярына Гаўрылаўна Арцёменка (10 кастрычніка 1925, Пяскі-Радзькаўскія, Бароўскі раён, Харкаўская вобласць — 1998) — беларускі майстар пляцення мастацкіх вырабаў з саломы. Заслужаны работнік культуры БССР (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
3 1963 года — мастак Магілёўскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. У выстаўках удзельнічала з 1965 года. З’яўлялася заснавальніцай на фабрыцы промыслу саломапляцення. У творчасці пераважалі этнаграфічныя і бытавыя сюжэты («Вяселле», 1970; «Беларускія дзяўчаты», «Ураджай», абедзве 1973; «Хлеб-соль Магілёўшчыны», «Тройка», «Конь-агонь», усе 1974), анімалістычная тэматыка (дэкаратыўна-прыкладныя творы — цукерніцы, каўшы, хлебніцы і інш. — у выглядзе жывёл і птушак).
Лаўрэат 1-га Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных (1975—77). Творы экспанаваліся на выстаўках у НРБ, СФРЮ. Лепшыя работы знаходзяцца ў НММ РБ.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 1. — С.190
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads