Кацярына Сяргееўна Грыгор’ева
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кацярына Сяргееўна Грыгор’ева (15 верасня 1989, Аленягорск) — расійская топ-мадэль. З красавіка 2015 года па 2016 год з’яўлялася адным з «анёлаў» кампаніі Victoria’s Secret.
Нарадзілася ў Аленягорску Мурманскай вобласці у 1989 годзе ў сям’і вайскоўца, з дзевяцігадовага ўзросту займалася бальнымі танцамі. Адукацыю атрымала ў Мурманскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце па спецыяльнасці «Маркетынг». У 2010 годзе праходзіла кастынг на конкурс «Міс Расія»[3], аднак у фінал не патрапіла, наступную спробу зрабіла ў 2012 годзе[3], аднак ізноў сур’ёзнага поспеху не дамаглася: увайшла ў дзясятку фіналістак. У 2012 годзе прыняла ўдзел у шоў Топ-мадэль па-руску[2], стаўшы віцэ-міс конкурсу разам са сваёй сястрой, таксама мадэллю — Валянцінай Грыгор’евай. На міжнароднай арэне дэбютавала ў 2014 годзе на тыдні высокай моды ў Нью-Ёрку, адкрыўшы юбілейны паказ Donna Karan, пазней была запрошана ў Парыж і Мілан, дзе сярод іншых дэфілявала на паказах Elie Saab, Versace, Dolce & Gabbana, Oscar de la Renta, Celine, Givenchy, Gucci, Roberto Cavalli, Alexander McQueen. Па выніках 2014 года была абрана сайтам models.com, адной з лепшых мадэляў-адкрыццяў сезону[4].
У розны час брала ўдзел у паказах: Alexander McQueen, Barbara Bui, Celine, Dolce & Gabbana, Donna Karan, Elie Saab, Giambattista Valli, Givenchy, Gucci, Isabel Marant, Oscar de la Renta, Ralph Lauren, Roberto Cavalli, Stella McCartney, Tory Burch, Versace, Viktor & Rolf, Vionnet, Emanuel Ungaro, Balmain, Givenchy, Nina Ricci, Anthony Vaccarello, Christian Dior і інш.[2].
У 2014[5], 2015[6] і 2016 гадах[7] была запрошана на выніковы паказ кампаніі Victoria’s Secret.
Remove ads
На вокладках часопісаў
Зноскі
- Kate Grigorieva // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- Кацярына Грыгор'ева: FashionModelDirectory.com . Праверана 08.11.2014.
- Cover soger digital praktikant - COVER .(недаступная спасылка)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads