Каця Паскалева
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каця Кірылава Паскалева (балг.: Катя Кирилова Паскалева; 18 верасня 1945, Петрыч, Балгарыя — 23 ліпеня 2002, Сафія) — балгарская актрыса тэатра і кіно; Заслужаная артыстка НРБ (1974)[3].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 18 верасня 1945 года ў горадзе Петрыч (Балгарыя).
У 1967 годзе скончыла Нацыянальную акадэмію тэатральнага мастацтва «Кръстьо Сарафов», навучалася ў акцёрскім класе Метадзі Андонава.
Шмат здымалася ў балгарскім кіно. Таксама працавала ў драматычных тэатрах Балгарыі — у Талбухіне (цяпер — Добрыч), Пазарджыку, Плоўдзіве, Сафіі. З 1985 года Паскалева — актрыса Дзяржаўнага тэатра сатыры імя Алека Канстанцінава.
Была членам Саюза балгарскіх кінематаграфістаў, узнагароджана рознымі прэміямі і ўзнагародамі.
Памерла 23 ліпеня 2002 года ў Сафіі ад раку горла, прычынай якога стала шматгадовае курэнне.
Remove ads
Зноскі
- Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads