Мінскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мінскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава
Remove ads

Мінскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава — станкабудаўнічае прадпрыемства ў Мінску, размешчанае па адрасе вул. Чырвонаармейская, 21.

Thumb
Мінскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава
Хуткія факты Мінскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў 1883 годзе на базе кузні прадпрыемства «Кашарскі машынабудаўнічы і чыгуна-медна-металургічны завод». У сакавіку 1925 года створаны чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод «Метал». Праз тры гады, у 1928 годзе, «Метал» аб’яднаўся з заводам «Усход» і Цэнтральнымі сельскагаспадарчымі майстэрнямі. На іх базе быў створаны завод «Камунар». З 1934 года завод спецыялізуецца на станкабудаванні. У 1934 годзе заводу было нададзена імя Сяргея Міронавіча Кірава[1].

У лютым 1973 года дырэктарам завода прызначаны Вячаслаў Францавіч Кебіч[1].

Знаходзіцца пад санкцыямі Украіны з мая 2023 года[2].

Remove ads

Прадукцыя

Спецыялізуецца на выпуску наступных відаў станочнага абсталявання[3]:

  • працяжныя станкі (гарызантальна-працяжныя, вертыкальна-працяжныя і вертыкальна-працяжныя здвоеныя);
  • стужачна-адразныя станкі для разрэзкі чорных і каляровых металаў рознага профілю, якія забяспечваюць укараненне рэсурсазберагальных тэхналогій;
  • рэйкарэзныя станкі некалькіх мадыфікацый для адначасовай разрэзкі і свідравання адтулін аб’ёмна-загартаваных рэек на металургічных заводах і рэйказварачных цягніках (РЗЦ);
  • адразныя круглапільныя станкі, прызначаныя для разрэзкі дыскавымі піламі чорных і каляровых металаў з аўтаматычным і ручным рэжымам працы;
  • нажовачныя адразныя станкі для халоднага рэзання металу;
  • абразіўна-адразныя станкі для высокапрадукцыйнай разрэзкі;
  • дрэваапрацоўчыя станкі прамысловага і бытавога прызначэння;
  • электразварачныя станкі;
  • тарфавозныя вагоны.
Remove ads

Зноскі

  1. О КОМПАНИИ Архівавана 4 сакавіка 2017. Станкостроительный завод имени С. М. Кирова

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads