Кузня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кузня — майстэрня по ручной апрацоўцы металу, як правіла, коўкай.

Чалавек, які ажыццяўляе ўсе гэтыя аперацыі і працуе ў кузні — каваль.
Абсталяванне кузні
У кузні абавязкова размяшчаліся агнішча (горан) і кавадла. У ёй можна ажыццяўляць амаль усе першасныя аперацыі па апрацоўцы металу: плавіць, заліваць яго ў форму; а таксама і далейшыя, сярод якіх: свабодная коўка, кавальская зварка, горнавая пайка медзі, тэрмічная апрацоўка вырабаў, гартаванне, штампоўка, валачэнне, згібанне, кручэнне, чаканка і г. д.
- Каваль за коўкай
- Кузня ў Шаўчэнкаўскім гаі
- Механічны молат
- Горан
- Будова горна
- Кавальская майстэрня Баркервіля ў Брытанскай Калумбіі
- Каваль за працай, Гедэлон
- Кузня
Remove ads
Гісторыя
У недалёкім мінулым кузня — галоўнае месца вытворчасці зброі і прылад працы. Кавальскае рамяство і кавальская вытворчасць маюць шматвяковую гісторыю. Чалавеку здаўна былі вядомыя найпрасцейшыя кавальскія інструменты для коўкі: молат, клешчы, кавадла і самае простае абсталяванне для награвання — горан, а таксама прылада для нагнятання паветра — мяхі.
На Русі, каб пазбегнуць пажару, кузня будавалася як мага далей ад жылой забудовы[1].
Першая механізацыя працэсаў коўкі адбываецца ў XVI стагоддзі. Тады пачынаюць прымяняць механічныя рычажныя і вададзейныя молаты, якія прыводзіліся ў дзеянне энергіяй вадзяной плыні. Пры адсутнасці гідраэнергіі прымяняліся капаравыя (падаючыя) молаты.
У сувязі з малой прадукцыйнасцю працы і адначасова паскарэннем навукова-тэхнічнага прагрэсу кузня згубіла сваё значэнне; ручная вытворчасць змянілася фабрычна-патокавай. На замену майстэрням прыйшлі кавальскія цэхі з механічнымі і гідраўлічнымі молатамі, пракатнымі станамі і г. д. У сучаснай кузні займаюцца, як правіла, ручной мастацкай коўкай і ствараюць паштучныя вырабы[2].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads