Кашо

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кашовозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці.

Хуткія факты Кашо, Морфаметрыя ...

Размешчана ў 4 км на паўночны захад ад горада Гарадок у басейне ракі Усыса (прыток ракі Обаль), якая выцякае з возера пад назвай Гараджанка.

Плошча возера складае 4,15 км² пры найбольшай шырыні 1,3 км. Плошча вадазбору 60,1 км². Найбольшая глыбіня 17,1 м, сярэдняя — 3,5 м. Берагавая лінія звілістая, даўжынёй 21,7 км. Схілы катлавіны дасягаюць вышыні да 6 м, у асобных месцах — да 10 м. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Катлавіна складаецца з усходняга (глыбінёй 5,9 м), цэнтральнага (9 м) і заходняга (17,1 м) плёсаў. На возеры два вострава. Мелкаводдзе пясчанае, плоская цэнтральная частка дна пакрыта сапрапелем. На возеры адзначаныя гнездаванні вялікага крахаля.

Каля возера размешчаны вёскі Вялікае і Малое Кашо, Пагост, Сазоненкі, Кавалёўцы.

Remove ads

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто - Кулі / Редколл.: Г. П. Пашков и др — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 21. — 36 с. — 5000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads