Кая Калас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кая Калас (эст.: Kaja Kallas; 18 чэрвеня 1977, Талін) — вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Адукацыя
Пасля школы Кая Калас паступіла на юрыдычны факультэт Тартускага ўніверсітэта, які скончыла ў 1999 годзе.
У 2007 годзе ў Эстонскай школе бізнесу атрымала ступень MBA (ступень магістра ў галіне менеджменту), праз тры гады там жа — ступень Executive MBA.
Кар’ера юрыста
Яшчэ ў гады вучобы ў сярэдзіне 1990-х гадоў Калас была юрыдычным дарадцам рэжысёра тэатра Ванемуйнэ ў Тарту.
Пасля заканчэння універсітэта працавала ў розных эстонскіх юрыдычных кампаніях (у двух з іх праз некаторы час стала партнёрам), а таксама за мяжой (у Парыжы і Хельсінкі). Спецыялізавалася на канкурэнтным праве.
Да 2010 года ўваходзіла ў склад праўлення і наглядальных саветаў шэрагу юрыдычных, энергетычных і кансалтынгавых прадпрыемстваў. У 2010—2014 гадах выкладала ў Эстонскай школе бізнесу.
Палітычная кар’ера
У 2010 годзе Калас уступіла ў ліберальную Партыю рэформаў, якую ў 1994 годзе заснаваў яе бацька. У 2013—2018 гадах была намеснікам старшыні партыі.
У 2011 годзе была абрана ў Эстонскі парламент, дзе ўзначальвала Камітэт па эканоміцы. А ў 2014 годзе атрымала мандат у Еўрапарламенце.
У снежні 2017 года палітык Ханна Пеўкур (з 2022 года — міністр абароны Эстоніі) абвясціў пра сваю адстаўку з пасады старшыні Партыі рэформаў. Неўзабаве Калас падала заяву на сыход з Еўрапарламента і ў 2018 годзе была абрана кіраўніком партыі.
На выбарах 2019 года Калас была зноў абрана ў Эстонскі парламент, дзе Партыя рэформаў атрымала 34 месцы з 101, паказаўшы найлепшы вынік у сваёй гісторыі.
Пасада прэм’ер-міністра Эстоніі
У студзені 2021 года на фоне карупцыйнага скандалу сышоў у адстаўку прэм’ер-міністр Юры Ратас (Цэнтрысцкая партыя) і прэзідэнт Керсці Кальюлайд прапанавала кандыдатуру Калас на пасаду кіраўніка ўрада.
У першы год на чале Кабінета міністраў Калас даводзілася вырашаць праблемы, звязаныя з пандэміяй каранавіруса (пасля, яна назвала гэты час самым складаным на пасадзе прэм’ера).
Таксама Калас паслядоўна выступала за стварэнне ў краіне адзінай сістэмы адукацыі на эстонскай мове пачынаючы з дзіцячага садка. У ліпені 2022 года яна падала ў адстаўку праз рознагалоссі ў парламенце з нагоды адпаведнага законапраекта, аднак атрымала магчымасць сфармаваць новы ўрад.
У чэрвені 2023 года Эстонія стала першай краінай былога СССР, дзе легалізавалі аднаполыя шлюбы — ініцыятарам адпаведнага закона была Калас.
На пасадзе кіраўніка ўрада яна прапрацавала да ліпеня 2024 года і падала ў адстаўку ў сувязі з пераходам на пасаду кіраўніка дыпламатыі ЕС.
Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі
1 снежня 2024 года яна змяніла Жазэпа Барэля на пасадзе вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі.
Асабістае жыццё
У 2002 годзе Калас выйшла замуж за супрацоўніка Эстонскай марской акадэміі Ромета Лейгера і адзіны раз памяняла прозвішча. Праз чатыры гады яны развяліся.
З 2011 па 2014 год сустракалася з былым міністрам фінансаў Эстоніі Тааві Вескімягі. У 2011 годзе ў іх нарадзіўся сын.
У верасні 2018 года другі раз выйшла замуж за бізнэсоўца Арва Халіка (у яго ёсць двое дзяцей ад папярэдняга шлюбу).
Кая Калас валодае эстонскай, англійскай, фінскай, французскай і рускай мовамі[4][5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads