Сійм Калас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сійм Калас
Remove ads

Сійм Калас (нар. 2 кастрычніка 1948(1948-10-02)[1][2][…], Талін[3]) — эстонскі палітык і эканаміст, заснавальнік Партыі рэформаў Эстоніі.

Хуткія факты Сійм Калас, 32-і Прэм’ер-міністр Эстоніі ...

Член КПСС (1972—1990). Дэпутат Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР, дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР. Прэзідэнт Банка Эстоніі (1991—1995). Член эстонскай Партыі рэформ Эстоніі, быў яе старшынёй (1994—2004). Міністр замежных спраў Эстоніі (1995—1996), Міністр фінансаў Эстоніі (1999—2002), Прэм’ер-міністр Эстоніі (2002—2003). Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі (2004—2014), яе камісар па пытаннях эканомікі і грашовай палітыкі (2004), па адміністраванні, аўдыце і барацьбе з махлярствам (2004—2010), па транспарце (2010—2014). Дэпутат Рыйгікогу (2019—2024), Віцэ-спікер Рыйгікогу (2019—2021).

Бацька Прэм’ер-міністра Эстоніі Каі Калас.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 2 кастрычніка 1948 года ў Таліне.

У 1967 годзе скончыў 22-ю сярэднюю школу г. Таліна, а ў 1972 годзе — з адзнакай Тартускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт».

У 1991—1995 гадах, будучы прэзідэнтам Банка Эстоніі, ён працаваў таксама на чвэрці стаўкі дацэнта ў Тартускім універсітэце.

З 28 студзеня 2002 года па 10 красавіка 2003 года — Прэм’ер-міністр Эстоніі.

З 1 мая па 21 лістапада 2004 года — Еўрапейскі камісар па пытаннях эканомікі і грашовай палітыкі. З 22 лістапада 2004 года па 8 лютага 2010 года — Еўрапейскі камісар па адміністрацыйных пытаннях, аўдыце і барацьбе з махлярствам. З 9 лютага 2010 года па 1 лістапада 2014 года — Еўрапейскі камісар па транспарце.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads