Каёс-Перлас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каёс-Перласmap
Remove ads

Каёс-Пе́рлас (ісп.: Cayos Perlas) — архіпелаг на захадзе Карыбскага мора за 5,6 км на ўсход ад паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Нікарагуа. Уключае 18 рыфаў, раскіданых па плошчы 280 км². Вылучаюцца 7 сталых астравоў, найбуйнейшы з якіх займае 0,44 км². Каёс-Перлас — важнае месца размнажэння марскіх чарапах.

Хуткія факты Каёс-Перлас, Характарыстыкі ...

У XIX — пачатку XX стагоддзяў астравы архіпелага выкарыстоўваліся міскіта, кайманцамі і гарыфунамі для лову чарапах. Пазней тут рыбачылі жыхары суседняга ўзбярэжжа. У 1997 годзе некалькі астравоў былі прададзены ў прыватную маёмасць, на іх пачала развівацца турыстычная інфраструктура. Аднак у 2007 годзе ўлады Аўтаномнага рэгіёна паўднёва-карыбскага ўзбярэжжа прынялі рашэнне аб пераўтварэнні архіпелага ў запаведнік. У 2008 годзе турызм і рыбалоўства былі паралізаваны, але ў нашы дні адроджаны.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads