Каірскі егіпецкі музей

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каірскі егіпецкі музейmap
Remove ads

Егіпецкі музей або Каірскі музей — музей у Каіры, сталіцы Егіпта. З'яўляецца самым вялікім у свеце сховішчам прадметаў старажытнаегіпецкага мастацтва. Яго калекцыя налічвае каля 120 тысяч экспанатаў усіх гістарычных перыядаў старажытнага Егіпта.

Хуткія факты Егіпецкі музей, Заснаваны ...
Remove ads

Будынак

Thumb
Будынак Каірскага егіпецкага музея

Будынак музея, размешчаны ў цэнтры горада на плошчы Тахрыр, быў пабудаваны ў 1900 годзе ў неакласічным стылі па праекце французскага архітэктара Марселя Дзюнона. Адкрыццё музея адбылося ў 1902 годзе.

Перадгісторыя

Thumb
Агюст Марыет

У 1835 годзе егіпецкі ўрад арганізаваў «Службу старажытнасцей Егіпта» каб спыніць рабаванні ў месцах археалагічных раскопак і выратаваць вельмі каштоўныя знаходкі. Неўзабаве была сабрана першая калекцыя шэдэўраў старажытнаегіпецкага мастацтва. У 1858 годзе егіптолаг Агюст Марыет заснаваў музей у Булаку, дзе і была выстаўлена калекцыя. Пасля таго, як у 1878 годзе па прычыне паводкі шматлікія экспанаты былі пашкоджаны, а частка іх выкрадзена, Марыет выступіў з ініцыятывай пабудаваць вялікі музей для захоўвання старажытнасцей. У 1880 годзе па загадзе Ісмаіла-Пашы экспанаты былі перавезены і да заканчэння будаўніцтва новага музея заставаліся ў крыле яго палаца ў Гізе.

Remove ads

Экспанаты

Thumb
Зала музея

У музеі выстаўлены:

Thumb
Залатая маска Тутанхамона
  • Прадметы з грабніц Тутмаса III, Тутмаса IV, Аменхатэпа III і Харэмхеба, а таксама прадметы з грабніцы Тутанхамона. Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена 1 700 прадметаў з больш чым 3 500, адзін з галоўных экспанатаў — пасмяротная маска Тутанхамона.
  • Прадметы з грабніцы царыцы Хетэпхерэс I, маці Хеопса
  • Прадметы перыяду валадарання Эхнатона, выяўленыя ў Амарне, дзе знаходзяцца разваліны Ахетатона
  • Прадметы 21 і 22 дынастыі, выяўленыя ў Танісе, сярод якіх — залатая пахавальная маска фараона Псусенеса I
  • Прадметы, выяўленыя егіпецкімі і замежнымі археолагамі падчас раскопак у Гізе, Сакары, Бубасце, Геліёпалі, Асуане і Нубіі
  • Фігурка птушкі, у масавай культуры вядомая як «сакарскі самалёцік»

Здарэнні

  • 28 студзеня 2011 года падчас народных дэманстрацый марадзёрамі былі разбіты некалькі вітрын і спустошана каса, пасля чаго быў створаны «жывы ланцуг» вакол музея са свядомых дэманстрантаў для абароны экспанатаў[2]. Затым музей быў узяты пад абарону армейскіх падраздзяленняў[3]. Як паведаміў дзяржаўны міністр па справах старажытнасцей Егіпта Захі Хавас, пасля праведзенай у музеі інвентарызацыі ў спісе выкрадзеных музейных каштоўнасцей знаходзяцца прынамсі 18 артэфактаў. Сярод іх дзве пазалочаныя драўляныя статуі фараона Тутанхамона, статуя Неферціці, статуэтка пісца, а таксама сэрца скарабея[4].
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads