Каўбаснае дрэва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каўбаснае дрэва[1] (Kigelia) — монатыпны род раслін сямейства Бігноніевыя ў трапічнай Афрыцы. Адзіны від — Кігелія афрыканская (Kigelia africana).

Remove ads
Апісанне
Каўбаснае дрэва — дрэва з густой кронай, ападае на час засухі. Квітнее буйнымі чырвонымі кветкамі, якія апыляюцца птушкамі нектарніцамі. Сваю назву каўбасныя дрэва атрымала за плады, падобныя да каўбасы, даўжынёй да 60 см, што звісаюць з галін.
Выкарыстанне
З пладоў робяць слабаалкагольны напой. Свежыя плады атрутныя і маюць моцны слабільны эфект. Для ўжывання ў ежу плады сушаць, смажаць або ферментуюць.
Зноскі
- Каўбаснае дрэва ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.181
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads