Кветаножка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кветаножка
Remove ads

Кветаножка (лац.: Pedicéllus) — разгалінаванне сцябла або бакавы парастак (развіваецца ў пазусе покрыўнага ліста кветкі), якія нясуць на сваёй вяршыні кветку; сцябловая частка кветкі.

Thumb
Кветаножкі кветкі Aconitum napellus
Thumb
Сядзячыя кветкі ў простым коласе Plantago major, які ўтварыўся з прычыны страты кветаножак

Звычайна больш ці менш рэзка адрозніваецца ад тых частак сцябла, якія нясуць на сабе вегетатыўныя органы.

Калі кветаножка моцна скарочаная або адсутнічае, кветка называецца сядзячай (трыпутнік).

На кветаножках размяшчаюцца таксама два (у двухдольных) і адзін (у аднадольных) маленькіх перадліста — прыкветніка (могуць і адсутнічаць).

Верхняя пашыраная частка кветаножкі называецца кветкаложам.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads