Аднадольныя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аднадольныя
Remove ads

Аднадольныя, аднасемядольныя, лілеопсіды (Liliopsida) — клас кветкавых раслін, зародак якіх мае адну, у адрозненне ад двухдольных, семядолю.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Пераважна травяністыя расліны. Дравяністыя віды трапляюцца ў тропіках, радзей у субтропіках. У траў сцябло ў таўшчыню не расце.

Каля 20 парадкаў, больш за 60 тыс. відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе, складаюць значную частку травастою лугоў, стэпаў, саваннаў. На Беларусі 11 парадкаў: асакакветныя, ароннікакветныя, жабнікакветныя, касачакветныя, лілеякветныя, метлюжкакветныя, наядакветныя, рагозакветныя, сітакветныя, шальнікакветныя, ятрышнікакветныя; больш за 350 відаў.[1] Галоўны кампанент расліннага покрыва балот, лугоў і лясоў. Сярод аднадольных: меч-трава звычайная, пуханос альпійскі, ладдзян трохнадрэзны, асака заліўная, гайнік цёмна-чырвоны, асака Хоста і нш.

Зародак насення мае адну семядолю. Лісце з паралельным або дугавым жылкаваннем, звычайна без чаранка і прылісткаў, з похвамі. Праводзячая сістэма сцябла з многіх асобных праводзячых пучкоў закрытага (без камбію) тыпу, раскіданых на папярочным разрэзе. Кветкі пераважна трохчленныя, радзей чатырох- ці двухчленныя; пылок монакальпатны (з адной разоркай ці порай). Першасны карэньчык рана адмірае, другасная каранёвая сістэма валасніковістая, часта бывае змена падземных парасткаў (карэнішча, клубні, цыбуліны).

Харчовыя, кармавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя, лекавыя і прыпраўныя расліны.

Remove ads

Класіфікацыя

Сістэма Кронквіста

Традыцыйнай класіфікацыяй з'яўляецца сістэма Кронквіста (1981), паводле якой усе аднадольныя былі падзелены на пяць падкласаў з наступнымі парадкамі:

Алісматыды (Alismatidae)
  • Парадак Шальнікакветныя (Alismatales)
  • Парадак Жабнікакветныя (Hydrocharitales)
  • Парадак Наядакветныя (Najadales)
  • Парадак Трыўрыдакветныя (Triuridales)
Арэцыды (Arecidae)
  • Парадак Пальмакветныя (Arecales)
  • Парадак Cyclanthales
  • Парадак Панданакветныя (Pandanales)
  • Парадак Ароннікакветныя (Arales)
Камелініды (Commelinidae)
  • Парадак Камелінакветныя (Commelinales)
  • Парадак Eriocaulales
  • Парадак Restionales
  • Парадак Сітнікакветныя (Juncales)
  • Парадак Асакакветныя (Cyperales)
  • Парадак Hydatellales
  • Парадак Пухоўкакветныя (Typhales)
Zingiberidae
Лілеіды (Liliidae)
Remove ads

Зноскі

  1. БелЭн у 18 т. Т.9. Мн., 1999

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads