Квінціл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марк Аўрэлій Клаўдзій Квінціл (лац.: Marcus Aurelius Claudius Quintillus) — рымскі імператар у 270 годзе.
Квінціл быў братам імператара Клаўдзія II Гоцкага[3]. Па ўсёй бачнасці адбываўся з Ілірыка. У кіраванне свайго брата ён камандаваў італійскімі войскамі блізу Аквілеі[4], а таксама імаверна быў пракуратарам Сардзініі[5].
Пасля смерці Клаўдзія ў 270 годзе Квінціл быў абвешчаны Аўгустам легіянерамі і сенатам. Па яго просьбе абагавілі яго брата. Аднак неўзабаве легіёны пакінулі Квінціла і перайшлі на бок Аўрэліяна. Паводле адной версіі Квінціл скончыў жыццё самагубствам, выкрыўшы сабе вены[3], паводле другой быў забіты ў Аквілеі[6], а паводле трэцяй памёр сваёй смерцю[7]. У розных крыніцах паказваецца розная працягласць яго кіравання. У «Гісторыі Аўгустаў» гаворыцца што Квінціл праваладарыў усяго 17 дзён. У Зосіма тэрмін кіравання Квінціла больш працяглы. Як б там ні было за час свайго кіравання Квінціл паспеў выпусціць шматлікі тыраж манет, што робіць дапушчэнне пра тэрмін яго валадарання ў некалькі месяцаў найболей імаверным.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119117037 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- Зосим. Новая история. I. 47.
- "[[История Августов». Божественный Аврелиан. I. 37. 5.
- Canduci, Alexander. Triumph & Tragedy: The Rise and Fall of Rome’s Immortal Emperors. р. 97.
- Евтропий. Бревиарий от основания Города. IX. 12.
- «История Августов». Божественный Клавдий. V. 12. 6.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads