Фрыулі-Венецыя-Джулія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фрыулі-Венецыя-Джулія (італ.: Friuli-Venezia Giulia, вен.: Friułi-Venezsia Julia, фрыульск. Friûl-Vignesie Julie) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі. Мае пашыраныя паўнамоцтвы (нараўне з наступнымі аўтаномнымі рэгіёнамі Італіі: Сардзінія, Сіцылія, Трэнціна — Альта-Адыджэ, Вале-д’Аоста) у сувязі з наяўнасцю этнічных меншасцей і асаблівасцямі гістарычнага развіцця. Адміністрацыйны цэнтр — Трыест.
Remove ads
Эканоміка
Фрыулі-Венецыя-Джулія — адзін з найбольш развітых італьянскіх рэгіёнаў.
Вядучыя галіны прамысловасці: хімічная прамысловасць, суднабудаванне, металургія, вытворчасць мэблі.
Прыдатныя для сельскагаспадарчага выкарыстання зямлі займаюць пшаніца, кукуруза, цукровыя буракі, агароднінныя культуры, вінаграднікі.
З’яўляючыся натуральным выхадам да мора для многіх краін Цэнтральнай Еўропы, рэгіён знаходзіцца на скрыжаванні важных транспартных шляхоў паміж усходам і захадам Паўднёвай Еўропы.
Гл. таксама
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads