Келеборн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Келеборн[1] (сінд.: Celeborn) — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна муж Галадрыель, бацька Келебрыян, дзядуля Арвен, Эладана і Элрахіра. Яго імя ў перакладзе з сіндарына азначае «срэбнае дрэва».

Хуткія факты Келеборн, Імя пры нараджэнні (аднамоўны тэкст) ...
Remove ads

Літаратурная біяграфія

Лічыцца, што Келеборн быў сваяком (магчыма, пляменнікам) Цінгала (сынам яго малодшага брата Эльма[2]). Калі Фінрад заснаваў крэпасць Нарготранд, Галадрыель не пайшла з ім, а засталася ў Дарыяце, скарыстаўшыся запрашэннем Меліян. Менавіта там яна сустрэла Келеборна, яны пакахалі адзін аднаго і там жа ўзялі шлюб.

Калі эльфам Серадзем'я была зноў адкрыта дарога ў Валінор, Келеборн і Галадрыель адмовіліся адплысці на Захад. Яны жылі ў Эрэгіяне да таго, як быў заснаваны Лорыен.

Паводле некаторых звестак, Келеборн таксама з'яўляўся сваяком Німлат, жонкі Дзіёра. Падчас Вайны Пярсцёнка насіў мянушку Прамудры[3].

…Пасля падзення Саўрана Цемра рассеялася, і войскі Ворага ахапілі страх і роспач. Оркі Дол-Гулдура тройчы штурмавалі Лорыен, але сіла Блаславёных Земляў была такой вялікая, што без Саўрана ўзяць Лорыен не ўдалося. Лясы на межах моцна пацярпелі, але напады былі адбіты, а калі развеялася Завеса Цемры, Келеборн на чале вялікага атрада пераправіўся праз Андуін і ўзяў Дол-Гулдур. Галадрыель абрынула сцены крэпасці.

— Дж. Р. Р. Толкін. Уладар Пярсцёнкаў: Вяртанне караля. Дадатак II «Аповесць гадоў (Храналогія Заходніх Земляў)»

Келеборн не пажадаў пакідаць Серадзем'е і застаўся ў Лорыене з апошнімі прадстаўнікамі свайго народа. Праз некалькі гадоў пасля адплыцця Галадрыель Келеборн адвёў лорыенскіх эльфаў у Імладрыс і стаў жыць там з сынамі Элранда. З часам ён таксама пакінуў Серадзем'е на апошнім караблі разам з кіраўніком Шэрых Гаваняў Кірданам, які чакаў гэтай гадзіны.

Remove ads

Генеалагічнае дрэва

Генеалогія Першанароджаных Эльфаў

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Тынгал
 
Меліян
 
Ольвэ
 
 
 
 
 
Эльма
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Берэн
 
Луціен
 
 
 
Эарвен
 
Фінарфін
 
Галадан
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Галадрыэль
 
Келебарн
 
Галатыль
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Дыяр
 
Німлат
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Німлат
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Элурэд і Элурын
 
Эльвінг
 
Эарэндзіл
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эльрас
 
Эльранд
 
Келебрыян
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Каралі Нуменара
Валадары Андуніэ
Каралі Арнара
Правадыры дунэдайн
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Арагорн
 
Арвен
 
Эладан і Элрахір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эльдарыян
Remove ads

Літаратурная крытыка

Некаторыя крытыкі адзначаюць, што персанаж Келеборна выглядае меней значным у параўнанні з Галадрыель[4]. Сярэбраныя валасы Келеборна і залатыя валасы яго жонкі нагадваюць Тэлперыян і Лаўрэлін, Дрэвы Валінора, і сімвалізуюць сувязь персанажа з дрэвамі[5]. Таксама існуе сцвярджэнне пра сувязь Келеборна з персанажам Кюлеборн (ням.: Kuhleborn) з аповесці Фрыдрыха дэ ла Мот Фуке «Ундзіна»[6].

Вобраз Келеборна ў адаптацыях Толкіна

У кінатрылогіі Пітэра Джэксана «Уладар пярсцёнкаў» у ролі Келеборна выступіў новазеландскі акцёр Мартан Чокаш. У фільме «Уладар Пярсцёнкаў: Вяртанне караля» ён далучаецца да Фрода, Більба, Гандальфа і Элранда, і разам са сваёй жонкай Галадрыель усходзіць на борт эльфійскага карабля, які плыве ў Валінор — гэты эпізод не апісваецца ў арыгінальнай версіі аднайменнай кнігі Толкіна.

Цікавыя факты

Келеборн — імя не толькі аднаго з эльдар, але і дрэва, якое расло на Тол-Эрэсеа, саджанца Галатыліяна.

Зноскі

  1. Напісанне Келеборн згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. ISBN 978-83-969297-6-1.
  2. Эльма, які, паводле адной з прапанаваных Толкінам версій, даводзіўся дзедам Келеборну, згадваецца выключна ў «Няскончаных паданнях Нуменора і Серадзем'я».
  3. Толкин, Властелин Колец. Книга I. Содружество Кольца 1999, Часть 2. Глава седьмая. Зеркало Галадриэли.
  4. Семенихина, М. О Келеборне и Ундине // Палантир : часопіс. — Толкиновское общество Санкт-Петербурга, 2009. — № 57. — С. 17—29.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads