Галадрыель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гала́дрыель[3] (сінд.: Galadriel) — эльфійская каралева, персанаж эпасу «Валадар Пярсцёнкаў» і квенты «Сільмарыліян» Джона Р. Р. Толкіна. Наймагутнейшая з эльфійскіх валадароў, якія засталіся ў Серадзем’і пасля Вайны Гневу. Уладарка Лорыена.
Малодшая дачка Фінарфіна і Эарвен, сястра Фінрада, Ародрэта, Анграда і Аэгнара. Жонка Келеборна, маці Келебрыян. Бабуля Арвен, Эладана і Элрахіра.
Нарадзілася ў Валіноры, калі там яшчэ раслі Два Дрэвы. Ужо тады Галадрыель па праве лічылася найпрыгажэйшай дзевай з усяго роду Фінвэ. Як і Фінарфін, яе бацька, Галадрыель валодала цудоўнымі залатымі валасамі і светлымі вачамі. За свой цудоўны выгляд была празвана «Ранішняй зоркай эльфійскага народа».
Remove ads
Імёны
- Алата́рыель — старадаўняя форма імя Галадрыель на мове тэлеры.
- Гала́дрыель. Перакладаецца з сіндарына як Дзева, упрыгожаная бліскучым вянком. Гэта адносіцца да яе прыгожых залатых валасоў. Гэта імя было дадзена эльфійскай прынцэсе мужам Келеборнам[4]. Таксама корань «галад» азначае дрэва.
- Артаніс. Пры нараджэнні дачкі Фінарфін даў ёй імя Артаніс (высакародная).
- Нэрвен. Паводле эльфійскіх звычаяў, пазней маці дала дачцэ іншае імя — Нэрвен (муж-дзева), якое адлюстроўвала сілу і станістасць Галадрыель.
Remove ads
Перадпачатковая Эпоха
Да пачатку першай эпохі Галадрыель жыла ў Валіноры.
Калі вораг валадароў Валінора, Моргат, выкраў у нолдар Сільмарылы і схаваўся ў Серадзем’і, шматлікія князі нолдар вырашылі пераследаваць яго. Галадрыель пажадала пакінуць Валінор разам з імі. У адрозненне ад Феанара і яго сыноў, яна не давала страшнай клятвы: ёй хацелася мець свае ўладанні ў Серадзем’і і кіраваць там па ўласнай волі. Разам са сваімі братамі яна рушыла ўслед за Фінголфінам і ўзначаліла небяспечны пераход свайго народа ў Серадзем’е праз паўночныя землі і льды Хелкараксэ.
Паводле іншай версіі, запісанай у чарнавіках Толкіна, Галадрыель пакінула Валінор не разам з іншымі нолдар, а перасекла Вялікае мора самастойна.
Remove ads
Першая Эпоха
Галадрыель прыйшла ў Серадзем’е ў 1-ы год Першай Эпохі і пасялілася ў Белерыяндзе з братамі. Там яна часта гасцявала ў палатах Цінгала, свайго сваяка, у Дарыяце, дзе сустрэла Келеборна і пакахала яго. Калі Фінрад Фелагунд пабудаваў Нарготранд і перасяліўся туды са сваім народам, Галадрыель засталася ў Дарыяце і шмат чаго даведалася пра Серадзем’е ад Меліян.
Пасля заканчэння Вялікай вайны і падзення Ангбанда ў 583 годзе, калі Белерыянд пайшоў пад ваду і абрысы Серадзем’я змяніліся, многія нолдар вярнуліся ў Валінор, але Галадрыель з мужам засталіся ў Серадзем’і.
Другая Эпоха
Паводле позніх прац Джона Р. Р. Толкіна, Галадрыель перабралася з мужам у Ліндан, дзе кіравала невялікай групай эльфаў. Магчыма, яна падпарадкоўвалася Гіль-галаду. Затым яна пераехала на ўсход — у Эрэгіян. Тады яна ўвайшла ў кантакт з паселішчам эльфаў-нандар у даліне ракі Андуін — будучым Латлорыенам. Тады Эрэгіянам кіраваў Келебрымбар.
Калі ў Другую Эпоху Келебрымбар выкаваў Пярсцёнкі Улады, Галадрыель у 1590 годзе Д. Э. атрымала Нэнья — пярсцёнак вады, адзін з Трох эльфійскіх Пярсцёнкаў, утоеных ад Саўрана.
Remove ads
Трэцяя Эпоха і ўдзел у Вайне Пярсцёнка
У 1981 годзе Трэцяй Эпохі знік уладар Лорыена Амрат, і Галадрыель стала кіраваць яго землямі як каралева лясных эльфаў. Яна жыла там з мужам да заканчэння Трэцяй Эпохі.
Галадрыель уваходзіла ў Савет Мудрых Серадзем’я і першая склікала яго.
Паводле кнігі «Валадар Пярсцёнкаў», у лютым 3019 года Т. Э. Галадрыель дала прыстанак членам Брацтва Пярсцёнка пасля іх паходу праз Морыю і паднесла ім багатыя і карысныя дары. Яна выпрабавала членаў Брацтва, уяўна прапанаваўшы ім зрабіць выбар паміж іх цяжкім шляхам і іх патаемнымі жаданнямі, якія могуць вымусіць іх сысці са шляху. Яна таксама дазволіла Фрода і Сэму зазірнуць у Люстэрка. Яна адмовілася прыняць Пярсцёнак Усеўладдзя ад Фрода, усведамляючы, што, атрымаўшы яго, яна стане вялікай, магутнай, але жудаснай уладаркай, якая будзе валодаць разбуральнай сілай, здольнай толькі занявольваць і знішчаць.
Увесну таго ж 3019 года Лорыен падвергся прынамсі тром магутным нападам оркаў Саўрана з Дол-Гулдура — цытадэлі Ворага ў паўднёвай частцы Цемналесся. Аднак абарона эльфійскіх земляў так і не была прарвана, а пасля трэцяга нападу сіл Саўрана эльфы Лорыена пад кіраўніцтвам Келеборна нанеслі свой контрудар па Дол-Гулдуру і з налёту ўзялі варожую цытадэль. Выкарыстоўваючы сваё магічнае ўменне, Галадрыель абрынула сцены варожай крэпасці[5].
Remove ads
Чацвёртая Эпоха і сыход на Захад
Праз паўтара гады пасля ўзыходжання на прастол караля Элесара і пачатку Чацвёртай Эпохі Галадрыель пакінула Серадзем’е і 29 верасня 3021 года адплыла разам з Элрандам, Гандальфам, Фрода і Більба на Захад, пакінуўшы Келеборна ў Лорыене. На той момант ёй было больш за 7000 гадоў. Яна заставалася адзінай жывой з князёў нолдар, якія ў свой час пакінулі Валінор.
Генеалагічнае дрэва
Генеалогія Першанароджаных Эльфаў
Тынгал | Меліян | Ольвэ | Эльма | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Берэн | Луціен | Эарвен | Фінарфін | Галадан | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Галадрыэль | Келебарн | Галатыль | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дыяр | Німлат | Німлат | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Элурэд і Элурын | Эльвінг | Эарэндзіл | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Эльрас | Эльранд | Келебрыян | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каралі Нуменара Валадары Андуніэ Каралі Арнара Правадыры дунэдайн | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арагорн | Арвен | Эладан і Элрахір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Эльдарыян | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дом Фінарфіна
Фінвэ | Індзіс | Олвэ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фінголфін | Фінарфін | Эарвен | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фінрад | Ародрэт | Анград | Аэгнар | Галадрыэль | Келебарн | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фіндуілас | Эльранд | Келебрыян | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads