Кеміль Гусейнавіч Асадаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кеміль Гусейнавіч Асадаў (нар. 25 лютага 1938, г. Нахічэвань, Азербайджан) — беларускі мастак.

Хуткія факты Кеміль Гусейнавіч Асадаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 25 лютага 1938 года ў горадзе Нахічэвань. Скончыў у 1962 годзе архітэктурны факультэт Азербайджанскага політэхнічнага інстытута. Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[1].

Жыве ў г. Гродна[1].

Творчасць

Працуе як афарміцель інтэр'ераў, а таксама ў акварэлі. Асноўныя работы: інтэр’еры ў рэстаранах «Гродна» (г. Беласток, Польшча), «Беласток», «Вясёлка», у Палацы хімікаў, палацы «Юнацтва», кінатэатры «Кастрычнік», абласным драматычным тэатры (усе ў Гродна); акварэлі «Перад навальніцай», «Жаночы партрэт»[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads