Азербайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Азербайджанская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Азербайджанская ССР — адна з рэспублік Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Праіснавала з 28 красавіка 1920 года па 30 жніўня 1991 года.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Азербайджанская ССР была ўтворана 28 красавіка 1920 года адразу пасля падзення Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі. З 12 сакавіка 1922 года па 5 снежня 1936 года была часткай Закаўказскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі, а з 5 снежня 1936 года ўвайшла непасрэдна ў СССР на правах Саюзнай рэспублікі. Сталіца — г. Баку. У склад Азербайджанскай ССР уваходзілі Нахічэванская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка і Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць. Рэспубліка дзялілася на 60 раёнаў, мела 57 гарадоў (у 1913 годзе было 13), 119 пасёлкаў гарадскога тыпу.
Пасля жнівеньскага путчу 19—21 жніўня 1991 года, ужо 30 жніўня, Вярхоўны Савет Азербайджанскай ССР абвясціў незалежнасць рэспублікі. Першым прэзідэнтам незалежнага Азербайджана стаў Першы Сакратар ЦК Кампартыі Азербайджана Аяз Муталібаў.
Remove ads
Рэспубліка ў філатэліі
- Паштовыя маркі СССР, 1950 год
- Файл:Stamp_of_USSR_1527.jpgТэатр оперы і балета
- Файл:Stamp_of_USSR_1528.jpgАкадэмія навук
- Файл:Stamp_of_USSR_1529.jpgПраспект імя Сталіна
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Азербайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads