Кербер (спадарожнік)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кербер (спадарожнік)
Remove ads

Кербер (Kerberos; таксама S/2011 P 1 і P4) — чацвёрты спадарожнік Плутона. Адкрыты 28 чэрвеня 2011 года. Паводле папярэдніх ацэнак, яго дыяметр складае ад 13 да 34 км[3][4][5][6]. На момант свайго адкрыцця быў самым маленькім з усіх спадарожнікаў Плутона, да выяўлення ў 2012 годзе пятага спадарожніка Стыкс.

Хуткія факты Кербер / Kerberos, Гісторыя адкрыцця ...
Remove ads

Арбітальныя характарыстыкі

Thumb
Спадарожнікі Плутона. S/2011 P 1 (Кербер) абведзены кружком.

Вялікая паўвось арбіты спадарожніка роўная прыблізна 59 000 км[7].

Арбіта Кербера знаходзіцца паміж арбітамі двух іншых малых спадарожнікаў Плутона — Нікты і Гідры. Перыяд абарачэння спадарожніка вакол Плутона — 31 дзень[8].

Адкрыццё

Спадарожнік быў выяўлены пры абследаванні неба касмічным тэлескопам «Хабл» 28 чэрвеня 2011 года. Новыя фатаграфіі былі атрыманы 3 і 18 ліпеня[9]. Афіцыйна адкрыццё новага спадарожніка было пацверджана 20 ліпеня[7].

Аб’екту было дадзена часавае абазначэнне P4. Як было абвешчана, спадарожнік быў выяўлены выпадкова, гэта значыць, яго адкрыццё не было вынікам спланаваных пошукаў.

Як заяўляюць у НАСА, вывучэнне спадарожніка S/2011 P 1 будзе ўключана ў праграму даследаванняў, якія будзе праводзіць у 2015 годзе касмічны апарат «Новыя гарызонты»[4][10].

Remove ads

Назва

Пасля адкрыцця гэты спадарожнік атрымаў часавае абазначэнне S/2011 (134340) 1 у адпаведнасці з сістэмай класіфікацыі астранамічных аб’ектаў. Марк Шоўалтэр, які ўзначальвае групу вучоных, што адкрылі новы спадарожнік, заявіў, што ў адпаведнасці з правіламі Міжнароднага астранамічнага саюза спадарожніку будзе прысвоена імя з грэчаскай міфалогіі, звязанае з падземным царствам мёртвых (працягваючы шэраг — Плутон (бог падземнага царства), Харон (перавозчык душ праз раку Стыкс) і г.д.)[11]. У галасаванні, якое было праведзена на спецыяльна створаным сайце, перамаглі варыянты Вулкан і Цэрбер[12]. 2 ліпеня 2013 года спадарожнік атрымаў афіцыйнае імя — Kerberos (Кербер). Было вырашана даць спадарожніку назву ў лацінскай транскрыпцыі грэчаскага імя гэтага міфалагічнага персанажа, каб не ўзнікла блытаніны з назвай астэроіда (1865) Цэрбер (Cerberus)[13][14][15].

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads