Вулкан (бог)
старажытнарымскі бог агню From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вулкан (лац.: Volcanus, Vulkan) — бог агню і маланак у старажытнарымскай міфалогіі. Постаць гэтага бога перайшла ў рымскую міфалогію ад этрускаў. Культ Вулкана суправаджаўся чалавечымі ахвярапрынашэннямі. Быў сынам Юпітэра і Юноны. Яго жонкамі былі Мая (Маеста) і Венера. Рабіў зброю і даспехі для багоў і герояў. Яго кузня знаходзілася ў вулкане Этна (Сіцылія). Сабе ў дапамогу стварыў залатых жанчын.
Ён стварыў Юпітэру маланкі. Паводле міфа, аднойчы раз’юшаны Юпітэр выкінуў яго з нябёсаў. Вулкан зламаў пры гэтым абедзве ногі і стаў кульгавым.
У старажытнагрэчаскай міфалогіі яму адпавядае бог Гефест.
Remove ads
Зноскі
- Hughes J. Larousse Desk Reference Encyclopedia — The Book People, 1995. — С. 215.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads