Клаўдзій Рутылій Намацыян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клаўдзій Рутылій Намацыян (лац.: Claudius Rutilius Namatiānus) — рымскі дыдактычны паэт і дзяржаўны дзеяч пачатку V стагоддзя, родам з Галіі, язычнік. Сустракаецца варыянт імя Нуманцыян (лац.: Numantianus).
Remove ads
Біяграфія
Намацыян паходзіць з паўднёвай Галіі, дзе, па некаторых здагадках, яго род валодаў значным маёнткам. У Рыме, пры імператары Ганорыі ў 412 годзе ён займаў пасаду магістра афіцый (лац. magister officiorum), дзе кіраваў замежнымі справамі, паштовай службай і майстэрнямі зброі. У 414 годзе стаў прэфектам Рыма (лац. praefectus urbi). У 416 годзе (па іншых дадзеных, 417 годзе), праз шэсць гадоў пасля спусташэння Рыма Аларыхам I ён марскім шляхам вярнуўся на радзіму, у Галію, якую ў той час спусташалі вестготы - каб выратаваць сваю маёмасць ад варвараў. Сваё марское падарожжа з Рыма ў Галію ён апісаў у элегічнай паэме «Аб маім вяртанні».
Remove ads
Літаратура пра Намацыяна
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads