Клаўдзія Моры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клаўдзія Моры (італ.: Claudia Mori, сапраўднае імя Клаўдзія Мароні, італ.: Claudia Moroni; нар. 12 лютага 1944, Рым) — італьянская спявачка, кінаактрыса і тэлепрадзюсар. Жонка Адрыяна Чэлентана.
Remove ads
Біяграфія
Пазнаёмілася з Чэлентана на здымках фільма «Нейкі дзіўны тып» у 1963 годзе. У Клаўдзіі і Адрыяна трое дзяцей: дачка Разіта (нар. 1965), сын Джакама (нар. 1966) і дачка Разалінда (нар. 1968), якая знялася, у прыватнасці, у ролі сатаны ў карціне «Страсці Хрыстовыя».
У 1970 годзе атрымала перамогу на фестывалі ў Сан-Рэма з песняй «Chi non lavora non fa l’amore».
Фільмаграфія
- (1960) «Рока і яго браты» — працаўніца хімчысткі
- (1964) «Супераграбленне ў Мілане» — Ванда
- (1975) «Юпі-Ду» — Адэлаіда
- (1985) «Джаан Луй»
Зноскі
- Claudia Mori // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #134466497 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads