Клаўсюты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Клаўсю́ты[1] (трансліт.: Klaŭsiuty, руск.: Кловсюты) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарачанскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Назва Клаўсюты адыменнага паходжання, ад аднаасноўнага старалітоўскага імя тыпу Klausutis.

Імённая аснова Klaus- звязаная з літоўскім klausyti «слухаць», якое перадавала паняцце чутнай далёка славы, якая была важная ў этыцы раннелітоўскага грамадства[2].

Аснова Klaus- таксама ў двухасноўных імёнах тыпу Klaus-gail’as, Tul-klaus’as[3].

Ва ўсходні бок ад Клаўсютаў, за Вілейкай — Клоўсі, ад антрапоніма тыпу Klausys з той жа асновай.

Тая ж аснова Klaus- была ў двухасноўным імені Кейстутавай дачкі Міклоўсы (Mi-klaus-). Варыянт гэтага імені даў тапонім Міклусы (Mikłusy[pl], ад *Mi-klus-) на ўсходзе Польшчы.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads