Нарачанскі сельсавет (Вілейскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нарача́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Нарач.
Remove ads
Геаграфічнае становішча
Размешчаны ў заходняй частцы Вілейскага раёна. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Нарач знаходзіцца за 17 кіламетраў ад райцэнтра горада Вілейка, за 115 кіламетраў ад горада Мінска. Нарачанскі сельсавет мяжуе з Іжскім, Любанскім, Асіпавіцкім сельсаветамі Вілейскага раёна і Вішнеўскім сельсаветам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Бараўцаўскі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Бараўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 11 верасня 1975 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Нарач, сельсавет перайменаваны ў Нарачанскі. 16 снежня 1982 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рускасельскага сельсавета (24 населеныя пункты: Бабішча, Вайдзені, Гіры, Доўгае, Кавалі, Камарышкі, Канстанполле, Касічы, Красніца, Кузьмішкі, Купля, Ляхаўшчына, Мацавічы, Мечаі, Мішуты, Наберажная, Падклённе, Парамец-II, Прынта, Родзевічы, Рускае Сяло, Ручыца, Ялажычы, Ярмолічы)[1].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1690 чалавек[2], з іх 94,0 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,6 % — палякі[3]; паводле перапісу 2019 года — 1429 чалавек[4].
Дэмаграфія
Усяго насельніцтва (2011 год) у сельсавеце — 1652, у тым ліку:
- Маладзей працаздольнага ўзросту — 246
- Працаздольнага ўзросту — 936
- Старэй працаздольнага ўзросту — 470
Склад
Нарачанскі сельсавет уключае 35 населеных пунктаў:
- Бабішча — вёска.
- Бараўцы — вёска.
- Вайдзені — вёска.
- Гіры — вёска.
- Доўгае — вёска.
- Жарсцвянка — вёска.
- Заброддзе — вёска.
- Кавалі — вёска.
- Камарышкі — вёска.
- Канстанполле — вёска.
- Кардон — вёска.
- Касічы — вёска.
- Клаўсюты — вёска.
- Красніца — вёска.
- Кузьмішкі — вёска.
- Купля — вёска.
- Ляхаўшчына — вёска.
- Маргі — вёска.
- Мардасы — вёска.
- Мацэвічы — вёска.
- Мішуты — вёска.
- Мячаі — вёска.
- Набарэжная — вёска.
- Навасады — вёска.
- Нарач — аграгарадок.
- Падкленне — вёска.
- Папоўцы — вёска.
- Парамец 2 — вёска.
- Прынта — вёска.
- Радзевічы — вёска.
- Рускае Сяло — вёска.
- Ручыца — вёска.
- Урэчча — вёска.
- Ялажычы — вёска.
- Ярмолічы — вёска.
Remove ads
Вытворчая сфера
- Нарачанскае лясніцтва ДЛГУ «Вілейскі лясгас»
- ДУП «Вілейская ЖКГ» кацельная Нарач
- ПАВП-16
- ААТ «Нарачанскія зоры»
- ААТ «Вілейскі райаграсэрвіс» дапаможная гаспадарка «Дружба»
Сацыяльна-культурная сфера, адпачынак
Вядомыя асобы
- Сымон Барыс (нар. 1937) — беларускі педагог, журналіст, фалькларыст, этнограф, гісторык, краязнаўца. Выпускнік Рускасельскай сярэдняй школы.[5]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads