Клеменцінум

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клеменцінумmap
Remove ads

Клементы́нум (чэшск.: Klementinum, лац.: Clementinum) — гістарычны комплекс барочных будынкаў езуіцкага калегіума ў Празе, у квартале Старое Места. У будынку знаходзіцца Нацыянальная бібліятэка Чэшскай Рэспублікі. Пры плошчы ў 20 тыс. м² Клеменцінум сярод гісторыка-архітэктурных комплексаў чэшскай сталіцы саступае толькі Пражскаму Граду. У 2005 годзе занесены ў рэестр «Памяць свету».

Thumb
Памятная дошка Францыску Скарыну ў Празе

Гісторыя Клеменцінуму сягае XI стагоддзя, калі на гэтым месцы паўстала капліца, прысвечаная св. Кліменту. У Сярэднявеччы быў заснаваны дамініканскі кляштар, пераўтвораны ў 1556 годзе на езуіцкі калегіум. У 1622 годзе езуіты перанеслі ў Клеменцінум бібліятэку Карлавага ўніверсітэта, а ў 1654 годзе калегіум зліўся з універсітэтам. Езуіты заставаліся ў будынку да 1773 года, калі імператрыца Марыя Тэрэзія загадала стварыць тут абсерваторыю, бібліятэку і ўніверсітэт. Ад 1782 года ў Клеменцінуме знаходзяцца фонды Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі.

Remove ads

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads