Клецкі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клецкі замак (Клецкія абарончыя ўмацаванні) — комплекс драўляна-земляных умацаванняў Клецка ў XI—XVIII стагоддзях.
Remove ads
Апісанне
Складаліся з дзядзінца (Высокага замка) і вакольнага горада (Дольнага замка). Пляцоўка першапачатковага дзядзінца мела форму, блізкую да круга, была ўмацавана валам, з боку поля — ровамі. Мела драўляную сцяну с састаўленых клецей (адкуль, магчыма, і назва горада). Дзядзінец збудаваны, відаць, y сярэдзіне XI стагоддзя, узмоцнены ў першай палове XIII стагоддзя, меў мураваны склеп і цэйхгауз са зброяй.
Вакольны горад пабудаваны ў XII—XIII стагоддзях. Складаўся з землянога вала з драўлянай сцяной і рова, мостам злучаўся з дзядзінцам. У сярэдзіне XIII стагоддзя ўмацаванні разбураны, y 1503 годзе спалены крымскімі татарамі, потым адбудаваны. На тэрыторыі вакольнага горада ў першай палове XVII стагоддзя размяшчаўся ўласны двор Радзівілаў. На працягу XVII—XVIII стагоддзяў усе ўмацаванні разбурыліся.
Remove ads
Літаратура
- Пазднякоў В. С. Клецкія абарончыя ўмацаванні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 334—335. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads