Кляштар бернардзінцаў (Дуброўна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дубровенскі кляштар бернардзінцаў — колішні кляштар у г. Дуброўне.
Remove ads
Гісторыя

Драўляныя касцёл і кляштар у г. Дуброўне, пабудаваны ў 1630 годзе ў стылі барока. Касцёл — простакутны ў плане будынак, завершаны двухсхільным дахам. Галоўны фасад фланкіравалі дзве трох'ярусныя чацверыковыя вежы з купальнымі завяршэннямі і трохвугольным франтонам паміж імі. Да бакавога фасада касцёла прылягаў П-падобны ў плане двухпавярховы будынак кляштара (разам з касцёлам утвараў закрыты ўнутраны двор). Комплекс не збярогся.

У 1809 г. на іх месцы пабудаваны кляштар з касцёлам (не збярогся) бернардзінцаў.
Цяпер у будынку кляштара размешчаныя адміністрацыйныя ўстановы. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Remove ads
Архітэктура
Кляштар — двухпавярховае мураванае збудаванне з узаемна перпендыкулярнымі аб'ёмамі, накрыты двухсхільнымі дахамі. Тарцы дахаў завяршаюцца трохвугольнымі франтонамі з круглымі вокнамі ў цэнтры. Планіроўка галерэйна-калідорная, у месцы злучэння аб'ёмаў вітыя ўсходы. Фасады расчлянёныя тонкімі пілястрамі, карнізамі, паяскамі. У архітэктуры кляштара выявіліся асобныя рысы стылю барока.
Галерэя
- Дубровенскі кляштар бернардзінцаў (жнівень 2021)
- Дубровенскі кляштар бернардзінцаў (2021)
- Дубровенскі кляштар бернардзінцаў (2021)
- Дубровенскі кляштар бернардзінцаў (2021)
- Кляштар бернардзінцаў у Дуброўна
- Кляштар бернардзінцаў у Дуброўна (старыя сцены)
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кляштар бернардзінцаў (Дуброўна)
- Кляштар бернардзінцаў (Дуброўна) на сайце Radzima.org
- Кляштар бернардзінцаў (Дуброўна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads