Клёнаўка (Гарадоцкі раён)

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Клёнаўка[1], таксама Кленаўка[2] (трансліт.: Klionaŭka, руск.: Клёновка) (да 30 ліпеня 1964 года Скаблы́[3]) — вёска ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 21 км на поўнач ад Гарадка, 3 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 57 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. У паўднёвым, паўночна-заходнім і паўночна-усходнім напрамках знаходзяцца ўчасткі лесу. На паўднёвым захадзе працякае ручай (прыток ракі Чарнаўка). Транспартныя сувязі па шашы Гарадок — Невель, да якой далучаецца вёска.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1909 годзе вёска Скаблы ў Бяскатаўскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Кузьмінскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. З 16 верасня 1960 года ў Бычыхінскім сельсавеце. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў саўгасе імя Свярдлова. У 2012 годзе ў складзе КУСП імя Свярдлова.

Remove ads

Насельніцтва

  • 48 жыхароў (1909)
  • 8 двароў, 48 жыхароў (1925)
  • 32 жыхары (1959)
  • 22 жыхары (1970)
  • 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (1997)
  • 3 гаспадаркі, 4 жыхары (2002)
  • 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads