Клётнае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клётнае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна, за 47 км на паўночны ўсход ад Полацка, каля вёскі Уладзіміраўка.
Плошча паверхні 0,28 км². Даўжыня 0,77 км, найбольшая шырыня 0,47 км. Найбольшая глыбіня 2,1 м. Даўжыня берагавой лініі 2,26 км. Аб’ём вады ў возеры 0,15 млн. м³. Плошча вадазбору 22 км².
Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма шырынёй да 50 м. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем. На поўначы ўпадае ручай з возера Грыбна, на поўдні выцякае ручай у возера Обалінец[1][2]. Зарастае па ўсёй плошчы пераважна падводнай расліннасцю.
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- Клётнае возера Архівавана 7 лютага 2013.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads