Клёцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клёцкі
Remove ads

Клёцкі (ням.: Kloß) або кнёдлі (кнедлі, ням.: Knödel) — еўрапейскія мучныя вырабы, часам з дададзенымі сырам і яйкамі. Ужываюць звычайна з супам.

Хуткія факты Клёцкі, Уваходзіць у нацыянальныя кухні ...
Thumb
Баварскія бульбяныя кнёдлі пад час гатавання

Кнёдлі ёсць у аўстрыйскай, беларускай, нямецкай, фінскай, чэшскай, яўрэйскай, латышскай, эстонскай, польскай, украінскай і татарскай кухнях. У варыяцыях кнёдлі таксама ёсць у канадскай, нарвежскай і славенскай кухнях.

Remove ads

Клёцкі ў беларускай кухні

Клёцкі — традыцыйная беларуская страва ў форме невялікіх галак. Гатуюць як простыя клёцкі, так і клёцкі з начынкай, якую называюць «душой», а страву цалкам клёцкамі з душамі. Да канца ХІХ ст. і простыя клёцкі, і клёцкі з душамі былі мучнымі або крупянымі.

Магчыма, клёцкі агулам з’явіліся спачатку ў гарадской кухні Заходняй Беларусі, прынамсі такую здагадку выказваў Вільям Пахлёбкін. З часам адбылася трансфармацыя стравы з узбуйненнем, пераходам на бульбу і змяненнем начынкі. Звараныя клёцкі забельваюць малаком, часам смажаць.

Клёцкі былі адной з абавязковых страў на памінках пераважна на ўсходзе Беларусі.

Страва падобнай назвы (kleckiene) ёсць у літоўцаў.

Remove ads

Гл. таксама

  • Галушкі — украінскія клёцкі
  • Кнедлік — чэшскі кнёдль
  • Цюрынгскія клёцкі — традыцыйная страва Цюрынгіі
  • Бакэрбзэ
  • Ньокі
  • Чумар — клёцкі па-татарску

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads