Кнэдлік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кнэ́длік[1][2] (чэшск.: knedlík, славацк.: knedľa) — нацыянальная страва чэшскай, славацкай, аўстрыйскай і баварскай кухняў.
Remove ads
Гісторыя
Назва паходзіць ад нямецкага слова «knödel» і замацавалася ў чэшскай мове ў пачатку XIX стагоддзя[3][4].
У сярэднявеччы гэтым словам называлі шарыкі ці конусы з мяса і мочанага хлеба. Каля XVII стагоддзя пачала выкарыстоўвацца і мука. Узніклі розныя варыянты стравы, у тым ліку і з рысу, ужываліся начынні, змяняліся формы.
Апісанне

Кнэдлікі ўяўляюць сабой шарыкі з бездражджавога цеста ці бульбы, адвараныя ў падсоленай вадзе. Могуць быць з начыннем.
Бываюць з цеста (чэшск.: houskové knedlíky), з бульбы (чэшск.: bramborové knedlíky), з садавіной (чэшск.: ovocné knedlíky).
Раней кнэдлікі былі асобнай стравай, цяпер зазвычай падаюцца як гарнір да гарачае мясное стравы ці супу. Часта разам з кнэдлікамі падаюць і падліву.
Remove ads
Іншыя назвы
У Венгрыі яны завуцца гомбац (венг.: gombóc), па-нямецку кнёдэль (ням.: knödel), у Люксембургу — кнідэль (kniddel(en)), у Італіі — канедэрлі (італ.: canederli). Падобныя стравы існуюць таксама ў шведскай (kroppkaka), нарвежскай (raspeball ці komle), канадскай (poutines râpées) кухнях.
На Беларусі страва з натаркаванай бульбы з мясам завецца калдуны.
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads