Клімент Баяджыеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клімент Баяджыеў (15 красавіка 1861, Охрыд, цяпер Паўночная Македонія — 15 ліпеня 1932, Сафія, Балгарыя) балгарскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1861 годзе ў Охрыдзе, ваенную адукацыю атрымаў у ваенным вучылішчы ў Сафіі (1883) і ў Ваеннай акадэміі ў Турыне (1893). Служыў у пяхотных падраздзяленнях балгарскай арміі.
Удзельнічаў у сербска-балгарскай вайне, у Першай Балканскай вайне, камандаваў пяхотнай дывізіяй, правёў шэраг паспяховых аперацый супраць турэцкіх войскаў. Асабліва вылучыўся ў бітве пры Чаталджы. Падчас Другой Балканскай вайны камандаваў манеўранай групай, у 1913 годзе стаў ваенным міністрам Балгарыі, у 1915 годзе прызначаны начальнікам генштаба.
З уступленнем Балгарыі ў Першую сусветную вайну, Баяджыеў прызначаны камандуючым 1-й арміі. Удзельнічаў у восеньскай кампаніі 1915 года па разгроме Сербіі. У 1916 годзе пад кіраўніцтвам Баяджыева балгарскія войскі вялі актыўныя баявыя дзеянні на Салоніцкім фронце. У верасні 1916 года быў адпраўлены ў адстаўку.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн «За адвагу» II і III ступені
- Ордэн «Святы Аляксандр» II ступені
- Ордэн «За ваенныя заслугі» IV ступені
- Ордэн «За заслугі»
- Ордэн Святога Станіслава II ступені (Расія)
- Асманскі залаты ордэн «Ліякат»
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads