Клінападобныя косці (ступня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клінападо́бныя косці[1] (лац.: ossa cuneoformia) — тры перадплюснявыя косці ступні, якія формай нагадваюць кліны. Гэта група касцей аб’ядноўвае медыяльную (лац.: os cuneiforme mediale), прамежкавую (лац.: os cuneiforme intermedium) і латаральную (лац.: os cuneiforme laterale) косці. За клінападобнымі касцямі ляжыць чоўнападобная косць. Звонку ад іх знаходзіцца кубападобная косць[2]. Паміж чоўнападобнай і клінападобнымі касцямі размяшчаецца кліначоўнападобны сустаў (лац.: atriculatio cuneonavicularis), а з кубападобнай косцю клінападобныя косці злучаюцца клінакубападобным суставам (лац.: atriculatio cuneocuboidea). Поласці гэтых суставаў паведамляюцца паміж сабой і з поласцю плюсне-перадплюснявых суставаў[3].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads