Клінцоўскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клінцоўскі раёнmap
Remove ads

Клінцоўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Клінцы.

Хуткія факты Клінцоўскі раён, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёна — 1291 км². Асноўныя рэкі — Іпуць, Унеча, Турасна.

Клінцоўскі раён мяжуе з наступнымі муніцыпальнымі раёнамі Бранскай вобласці:

Гісторыя

Клінцоўскі раён быў утвораны ў 1929 і ад пачатку ўваходзіў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласці з цэнтрам у г. Смаленску. У 19371944 раён уваходзіў у Арлоўскую вобласць.

5 ліпеня 1944 Указам Прэзідыуму Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Клінцоўскі раён.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 21,8 тыс. чалавек (без раённага цэнтра, у Клінцах жывуць каля 66 тыс. чалавек). Усяго налічваецца 129 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 9 сельскіх паселішчаў:

  1. Вялікатапальскае сельскае паселішча
  2. Гулёўскае сельскае паселішча
  3. Каржовагалубоўскае сельскае паселішча
  4. Лопаценскае сельскае паселішча
  5. Мядзвёдаўскае сельскае паселішча
  6. Першамайскае сельскае паселішча
  7. Ражноўскае сельскае паселішча
  8. Смалявіцкае сельскае паселішча
  9. Сматравабудскае сельскае паселішча

Славутасці

  • Сядзібна-паркавы комплекс Румянцавых і царква Праабражэння Гасподняга ў в. Вялікая Тапаль.
  • Царква Св. Тройцы ў в. Мядзвёдава.
  • Царква Св. Мікалая ў в. Лопатні.
  • Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў в. Сасноўка.
  • Царква Св. Мікалая ў в. Смалявічы.
  • Царква Св. Сергія Раданежскага ў в. Тулукоўшчына.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads