Княжабор’еўскае
вадасховішча ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Княжабор’еўскае — вадасховішча ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі на рацэ Млынок (правы прыток Мытвы), за 5 км на паўднёвы ўсход ад Ельска, за 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Княжабор’е, каля пасёлка Палеск.
Вадасховішча створана ў 1978 годзе. Плошча паверхні 1,45 (1,4[2]) км². Даўжыня 4,5 (4,2[2]) км, найбольшая шырыня 0,5 (0,61[2]) км. Даўжыня берагавой лініі 9,8[2] км. Найбольшая глыбіня 4,3 м, сярэдняя 1,6 м. Плошча вадазбору 89 км². Аб’ём вады ў вадасховішчы 2,29 млн м³. Ваганні ўзроўню вады 2,1 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 4,42 млн м³. Найбольшая вышыня плаціны 4,3[3] м, даўжыня 0,43[3] км.
У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, лінь, акунь. Зрэдку сустракаецца карась[4].
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты M-35-11. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1988 г. (руск.)
- Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 33. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads