Станькаўскі сельсавет (Суражскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Суражскім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ста́нькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Суражскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Князі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Князёўскі сельсавет у складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Князі. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Станькі, сельсавет перайменаваны ў Станькаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. Пасля 1947 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Князі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Янавіцкага сельсавета[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads