Кобі Мейну

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ко́бі Ме́йну (англ.: Kobbie Mainoo; нар. 19 красавіка 2005) — англійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Англіі.

Хуткія факты Кобі Мейну, Нарадзіўся ...
Remove ads

Кар’ера

Клубная

Мейну склаў свой першы прафесійны кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» у маі 2022 года[2], аднак першы матч за клуб згуляў толькі 10 студзеня 2023 года, калі з'явіўся ад пачатку матчу Кубка лігі супраць «Чарлтан Атлетыка». Першы матч Прэм’ер-лігі адгуляў 19 лютага, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Лестэр Сіці». Мейну падарожнічаў поруч з камандай у перадсезонным туры ў ЗША[3]. Аднак, ігрок атрымаў траўму і прапусціў пачатак сезона 2023—2024 гадоў[4]. Вярнуўшыся па акрыянні, Мейну ўпершыню выйшаў у складзе «Манчэстэр Юнайтэд» 26 лістапада 2023 года ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Эвертану», здабыўшы паводле вынікаў сустрэчы прыз найлепшага футбаліста гульні[5][6]. 29 лістапада паўабаронца ўпершыню згуляў матчы Лігі чэмпіёнаў.

28 студзеня 2024 года Мейну забіў свой першы гол за «Манчэстэр Юнайтэд» у матчы чацвёртага раўнду Кубка Англіі, чым забяспечыў перамогу каманды ў гасцях з лікам 4:2 пад «Ньюпарт Каўнці». Праз некалькі дзён, 1 лютага, паўабаронца трапна пацэліў мяч у браму ўжо ў матчы Прэм’ер-лігі, дзякуючы чаму манчэстэрцы атрымалі перамогу ў выяздным матчы супраць «Вулверхэмптан а Уондэрэрс» з лікам 4:3. Пры гэтым пераможны гол быў забіты на сёмай хвіліне кампенсаванага часу[7]. 7 красавіка ігрок адзначыўся голам на Олд Трафардзе ў матчы супраць «Ліверпулу» (2:2)[8]. У фінале Кубка Англіі, які ладзіўся 25 мая, Мейну ўключыў пераможны гол у браму «Манчэстэр Сіці», усталяваўшы выніковы лік 2:1[9].

Міжнародная

У сакавіку 2024 года Мейну быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Англіі на таварыскія матчы супраць зборных Бразіліі і Бельгіі[10]. 23 сакавіка 2024 года ігрок дэбютаваў у складзе каманды ва ўзросце 18 гадоў, выйшаўшы на замену на 75-й хвіліне замест Конара Галагера ў матчы супраць зборнай Бразіліі на стадыёне Уэмблі[11]. Праз тры дні ў матчы супраць бельгійцаў ён выйшаў у складзе першай адзінаццатцы, але быў заменены на 75-й хвіліне сустрэчы.

Remove ads

Дасягненні

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads