Колва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́лва (руск.: Ко́лва[1]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Ненецкай аўтаномнай акрузе і Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Уса (басейн ракі Пячора).
Даўжыня ракі 564 км. Плошча вадазбору 18 100 км². Сярэдні расход вады 195[1] м³/с (157 м³/с, аб’ём сцёку 4,955 км³/год[2]). Выток ракі знаходзіцца на ўзвышшы Янеймусюр, у Вяліказямельскай тундры. Працякае пераважна ў напрамку на поўдзень. Упадае ва Усу на поўдзень ад сяла Колва. Верхняе і сярэдняе цячэнне ракі знаходзіцца за Палярным кругам. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку—маі. У паўночнай частцы басейна Колвы вялікая колькасць азёр тэрмакарставага паходжання. Рака суднаходная на 330 км ад вусця[3].
Прытокі Колвы: Кыка-Шор, Нядэй-Сё, Юн-Яга, Лыатывіс, Сіратывіс, Грубейшор, Ханюку-Ты-Віс, Акілтывіс, Сандзівей (Сандзівэй), Лёк-Хар-Яга (Лёк-Хара-Яга), Харб-Яга, Лука-Шор, Кама-Віс, Лыдую, Анда-Колва, Хата-Яга (Хат-Яга) і інш.[3]
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 218. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads