Комі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́мі (Рэспубліка Комі) (комі: Коми Республика, руск.: Респу́блика Ко́ми) — суб'ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на паўночным усходзе еўрапейскай часткі Расіі. Сталіца — горад Сыктыўкар. Найбуйнейшыя гарады: Ухта, Пячора, Інта, Усінск, Саснагорск, Вуктыл.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Remove ads
Геаграфія
Рэспубліка размешчана на захадзе ад Уральскіх гор, на паўночным захадзе Заходне-Сібірскай раўніны, на крайнім паўночным усходзе Еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі ў межах Пячорскай і Мезенска-Вычагодскай нізін, Сярэдняга і Паўднёвага Цімана, заходніх схілаў Уральскіх гор (Паўночны, Прыпалярны і Палярны Урал).
Тэрыторыя рэспублікі распасціраецца ад Паўночных Увалаў на поўдні да Пай-Хоя на паўночным усходзе (паміж 59°12' і 68°25' паўночнай шыраты), ад Пінега-Мязенскага міжрэчча на захадзе да водападзелу басейнаў рэк Пячоры і Абі, які праходзіць па Уральскім хрыбце на ўсходзе (паміж 45°25' і 66°10' усходняй даўгаты).
Лясы займаюць больш 70 % тэрыторыі, балоты — каля 15 %. 32 800 км² на Паўночным Урале пакрытыя некранутымі лясамі. Унікальная тэрыторыя — Пячора-Ілыцкі запаведнік. У 1985 годзе запаведнік быў уключаны ў спіс біясферных. Праз дзесяць гадоў, па рашэнні ЮНЕСКА, запаведнік з ахоўнай і буфернай зонамі і нацыянальны парк «Югыд У», аб'яднаныя пад агульнай назвай «Некранутыя лясы Комі», былі занесеныя ў спіс аб'ектаў Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.
- Межы: Ненецкая аўтаномная акруга (поўнач, паўночны ўсход), Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга (паўночны ўсход, усход), Ханты-Мансійская аўтаномная акруга (паўднёвы ўсход, поўдзень), Свярдлоўская вобласць (поўдзень), Пермскі край (поўдзень), Кіраўская вобласць (поўдзень, паўднёвы захад, захад), Архангельская вобласць (паўночны захад, поўнач).
Рэкі і азёры
Асноўныя рэкі:
Карысныя выкапні
На тэрыторыі рэспублікі здабываецца вугаль, нафта, прыродны газ, золата і дыяменты.
Клімат
Зіма даволі доўгая і халодная, лета, хоць і кароткае, але цалкам цёплае.
- Сярэдняя тэмпература студзеня: −17 °C (у паўднёвай частцы) і −20 °C (у паўночнай частцы)
- Сярэдняя тэмпература ліпеня: +11 °C (у паўночнай частцы) і +15 °C (у паўднёвай частцы)
- Ападкі: ад 700 мм у год.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
Рэспубліка дзеліцца на 14 раёнаў:
- Іжэмскі раён
- Княжпагосцкі раён
- Кайгародскі раён
- Карткяроскі раён
- Прылузскі раён
- Саснагорскі раён
- Сыктыўдзінскі раён
- Сысольскі раён
- Троіцка-Пячорскі раён
- Удорскі раён
- Усць-Вымскі раён
- Усць-Куломскі раён
- Усць-Цылемскі раён
- Ухцінскі раён
Дэмаграфія
- Насельніцтва: 1 018 674 (2002)
- Гарадское: 766 587 (75,3 %)
- Сельскае: 252 087 (24,7 %)
- Мужчыны: 488 316 (47,9 %)
- Жанчыны: 530 358 (52,1 %)
- Жанчын на 1000 мужчын: 1086
- Сярэдні ўзрост: 34,5 г.
- Гарадскога насельніцтва: 33,7 г.
- Сельскага насельніцтва: 36,8 г.
- Мужчын: 32,3 г.
- Мужчын: 36,8 г.
- Колькасць прыватных гаспадарак: 381,626 (з 992 612 чалавек)
- Гарадскіх: 289 854 (з 749 329 чалавек)
- Сельскіх: 91 772 (з 243 283 чалавек)
- Статыстыка аховы здароўя (2005)
- Нараджэнняў: 10 975 (каэфіцыент нараджальнасці 11,1)
- Смярцей: 15 074 (каэфіцыент смяротнасці 15,2)
- Этнічны склад насельніцтва
Зноскі
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads