Колва (прыток Вішэры)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Колва (прыток Вішэры)
Remove ads

Ко́лва (руск.: Ко́лва[2]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Пермскім краі, правы прыток ракі Вішэра (басейн Камы).

Хуткія факты Колва, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 460 км. Плошча вадазбору 13 500 км². Сярэдні расход вады 163[2] м³/с (160 м³/с, аб’ём сцёку 5,05 км³/год, каля сяла Камгорт[1]). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3[1] м/км. Выток ракі знаходзіцца на Паўночным Урале, на паўднёва-ўсходнім схіле гары Колвінскі Камень[1]. Працякае пераважна ў межах заходніх схілаў Паўночнага Урала. Упадае ў Вішэру за 34[3] км ад яе вусця. У верхнім цячэнні рэчышча Колвы камяністае. Ніжэй сяла Камгорт рака набывае раўнінны характар, шырыня рэчышча дасягае 75 м. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае рака ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая. Суднаходная на адлегласці 234 км ад вусця[3].

Прытокі Колвы: Сур’я, Кысур’я, Ямжач, Чышчэва, Вялікі Сусай, Кумай, Нер’я, Нюзім, Аныль, Тулпан, Айя, Чумук, Вялікі Чулан (Гулан), Бярозавая, Вішэрка, Сепія, Ухтым (Ухтыма), Віжаіха, Бубыл, Нізьва, Мудыль, Кемзелка і інш.[3]

Каля ракі знаходзіцца горад Чэрдынь.

Remove ads

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 218. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads