Комсеніцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ко́мсеніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Комсенічы.

Хуткія факты Комсеніцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Круглянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Шклоўскага раёна БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна. У красавіку 1963 года ў склад Круглянскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Альшанікі 1, Альшанікі 2, Дубоўка і Шупені)[1]. 18 сакавіка 1966 года ў склад адноўленага Цяцерынскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Дразды, Зарэчча, Маліна, Прыгані 1, Прыгані 2, Прыгані 3)[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Круглянскага раёна. У сакавіку 1977 года скасаваны пасёлак Сцяпанаўка[3]. 20 лістапада 2013 года ў склад Ляснянскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (аграгарадок Запруддзе, вёскі Ахімкавічы 1, Ахімкавічы 2, Краснагор’е, Петушкі і Тубышкі), а ў склад сельсавета з Цяцерынскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Банькі, Дразды, Зарэчча 1, Крывуліна, Маліна, Папоўка, Прудкі, Прыгані 1, Прыгані 2, Прыгані 3 і Старкі)[4]. 29 снежня 2020 года скасавана вёска Старкі[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1223 чалавекі[6], з іх 89,1 % — беларусы, 7,1 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — чувашы[7]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 957 чалавек[8].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 19 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).
  3. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads