Конрад Геснер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Конрад Геснер
Remove ads

Конрад Геснер (ням.: Conrad Gesner, таксама Konrad Gessner, Konrad Geßner, Conrad Gessner, Conrad Geßner, Conrad von Gesner, Conradus Gesnerus; 26 сакавіка 1516, Цюрых — 13 снежня 1565, там жа) — швейцарскі прыродазнавец, філолаг і бібліёграф.

Хуткія факты Конрад Геснер, Дата нараджэння ...
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...
Remove ads

Біяграфія

З 1537 прафесар у Лазане, з 1541 урач у Цюрыху, дзе памёр ад чумы.

Аўтар «Гісторыі жывёл» (т. 1-5, 1551—1587) — першай заалагічнай энцыклапедыі таго часу. Зыходзячы ў асноўным з класіфікацыі Арыстоцеля, Геснер падрабязна апісаў жывёл у такім парадку: чацвераногія жывародныя і яйцакладныя, птушкі, рыбы і водныя жывёлы, змеі і насякомыя. У кожным томе матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку назваў жывёл; некаторыя роднасныя формы групуюцца вакол адной тыпавой жывёлы. Праца Геснера адыграла вялікую ролю ў распаўсюдзе і сістэматызацыі заалагічных ведаў. На працягу больш за 100 гадоў яна неаднаразова перавыдавалася і перакладалася. Геснер збіраў і вывучаў таксама расліны. Выдаў сачыненні па філалогіі. Аўтар першага універсальнай бібліяграфічнай працы «Усеагульная бібліятэка» (1545-55).

Remove ads

Зноскі

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

2. Геснер Конрад // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads