Конрад Прушынскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Конрад Прушынскі
Remove ads

Конрад Прушынскі (польск.: Konrad Prószyński, псеўданімы «Kazimierz Promyk», «Pisarz Gazety Świątecznej», 19 лютага 1851, Мінск — 8 ліпеня 1908, Варшава) — польскі дзеяч асветы, празаік , выдавец.

Хуткія факты Конрад Прушынскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям’і. Быў сынам Станіслава Антонія Прушынскага і Пелагеі, народжанай Кулак. Бацька трымаў у Мінску фатаграфічную майстэрню (заснавана ў 1839 г.). У маладосці разам з бацькамі, братамі і сёстрамі быў высланы ў Томск, Заходняя Сібір, з-за абвінавачванняў бацькі ў патрыятычнай дзейнасці, у тым ліку ў размяшчэнні нацыянальных сімвалаў Польшчы і Літвы на зробленых ім сямейных фотаздымках. У эміграцыі пазнаёміўся са Станіславам Віткевічам, пазнейшым гісторыкам мастацтва і літаратуразнаўцам, сынам Ігнацыя Віткевіча, высланага ў Томск за ўдзел у Студзеньскім паўстанні. Разам са Станіславам Віткевічам у 17-гадовым узросце яму ўдалося выехаць на радзіму і пасля некалькіх гадоў намаганняў у 1873 г. дамагчыся вызвалення са ссылкі сваіх бацькоў і братоў.

У 1875 заснаваў тайнае Таварыства народнай асветы  (польск.), якое мела на мэце пашырэнне асветы сярод народа. Аўтар лемантароў, напр. першага сучаснага лемантара (выдадзены ў 1875 г.) і «Obrazkowej nauki czytania i pisania», выдадзенай у 1879 г. (пераможца міжнароднай выстаўкі Лонданскага педагагічнага таварыства ў 1893 г.). Лемантар Прушынскага быў узяты за ўзор для першага беларускага лемантара[3].

Прапагандаваў індывідуальнае навучанне метадам самаадукацыі, садзейнічаў папулярызацыі чытання на вёсцы. З 1881 г. выдаваў штотыднёвік для сялян «Gazeta Świąteczna». Прыхільнік арганічнай працы і нацыянальнай салідарнасці. У 1878 г. заснаваў у Варшаве Нацыянальную кнігарню, якая займалася распаўсюджваннем папулярнай і навукова-папулярнай літаратуры. Атрымаў званне ганаровага члена Таварыства народнай школы  (польск.) [4].

Быў членам Нацыянальнай лігі  (польск.) [5].

Пахаваны на Павонзкаўскіх могілках (участак Т-1-15/16).

Thumb
Магіла пісьменніка Конрада Прушынскага
Remove ads

Ушанаванне памяці

У 1911 годзе планавалася ўсталяваць помнік Конраду Прушынскаму па праекце Чэслава Макоўскага [6].

Імем Казіміра Промыка названая адна з вуліц Старога Жалібожа ў Варшаве.

Сям’я

Двойчы жанаты: з Цэцыліяй, народжанай Пуцята (памерла ў 1884 г.), і з Вандай, народжанай Кожан. Ад першай жонкі меў чацвёра дзяцей, ад другой — сямёра.

Дзеці і ўнукі:

  • Тадэвуш Анастазі  (польск.) (1873—1925), журналіст, рэдактар «Gazety Świątecznej» і дэпутат сейма;
  • Казімір (1875—1945), вынаходнік і канструктар;
  • Ядвіга (1877—1956), карыкатурыстка, жонка сенатара Міхала Рога  (польск.);
  • Стэфан (1879—1955), юрыст, прафесар Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні;
  • Томаш (1887—1912), архітэктар;
  • Пелагея Ванда (1889—1953), рэдактарка «Gazety Świątecznej», жонка агранома Пятра Галонскі;
  • Конрад Марцыян (1891—1944), капітан гандлёвага марскога флоту і журналіст, апошні рэдактар «Gazety Świątecznej»;
  • Яніна (1892—1956), мастачка і журналістка;
  • Станіслава (1896—1966), журналістка;
  • Баляслаў Антоні (1902—1920), студэнт, загінуў падчас Варшаўскай бітвы пад Восавам  (бел. (тар.));
  • Марэк Юзэф (1906—2003), геолаг і географ [7]. Унук Конрада — Мечыслаў Прушынскі  (польск.), сын Марэка Прушынскага [8].

Зноскі

Бібліяграфія

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads