Костас Варналіс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Костас Варналіс
Remove ads

Ко́стас Ва́рналіс (грэч. Κώστας Βάρναλης; 26 лютага 1884, г. Бургас, Балгарыя — 16 снежня 1974) — грэчаскі пісьменнік.

Хуткія факты Костас Варналіс, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 26 лютага 1884 года ў Бургасе (Балгарыя) у сям'і грэчаскага шаўца Янакаса Бубуса (Варналіс — мянушка, якая азначае, што род паходзіць з Варны). Скончыўшы школу і педагагічнае вучылішча ў Плоўдзіве. У 1909 годзе скончыў Афінскі ўніверсітэт, выкладаў у гімназіі і быў дырэктарам школы. Выкладаў таксама ў сваёй Афінскім універсітэце. У 1918 годзе атрымаў дзяржаўную стыпендыю і 19191921 гадах знаходзіўся ў Парыжы, слухаў у Сарбоне лекцыі па філалогіі і эстэтыцы.

Пераследаваўся за свае погляды: у 1925 годзе ён быў звольнены з выкладчыцкай працы, а ў 1935 — сасланы. З іншага боку, ён як праваднік пракамуністычных ідэй карыстаўся вялікай увагай з боку савецкіх улад: у 1934 годзе быў запрошаны ў СССР, дзе ён прыняў удзел у Першым з'ездзе савецкіх пісьменнікаў, а ў 1959 — узнагароджаны Міжнароднай Ленінскай прэміяй «За ўмацаванне міру паміж народамі».

Remove ads

Творчасць

Першы зборнік вершаў «Соты» (1905) прасякнуты геданістычнымі і эстэцкімі матывамі. Аўтар зборнікаў палітычнай лірыкі «Свабодны свет» (1965), «Гнеў народа» (1975), паэм «Святло, якое пячэ» (1922), «Асаджаныя рабы» (1927), сатырычных аповесцяў-памфлетаў «Сапраўдная апалогія Сакрата» (1931; беларускі пераклад М. Бусла), «Дзённік Пенелопы» (1947) і інш., зборнік памфлетаў «Дыктатары» (1954), драмы «Атал III» (1970), літаратурна-крытычных артыкулаў (кніга «Эстэтыка—крытыка», 1958).

Remove ads

Зноскі

1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

2. Βάρναλης, Κώστας // Λεξικό Νεοελληνικής Λογοτεχνίας: Πρόσωπα, Έργα, Ρεύµατα, ΌροιΑθήνα: 2007. — С. 254. — ISBN 978-960-16-2237-8

3. Karabelas N. Πρεβεζάνικα Χρονικά : Ευρετήριο τευχών 1-50 / пад рэд. N. KarabelasActia Nicopolis Foundation, 2014. — ISBN 978-960-7660-25-1

4. Kostas Varnalis // Brockhaus Enzyklopädie

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads